Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ 9 вулічных акцыяў. Кампанія «Мы не дармаеды» агучыла графік


Ілюстрацыйнае фота, Марш недармаедаў у Гомлі 19 лютага

28 лютага арганізацыйны камітэт кампаніі «Мы не дармаеды» вызначыў графік рэгіянальных акцыяў пратэсту супраць прэзыдэнцкага дэкрэту № 3 у Менску і рэгіёнах Беларусі.

Зацьверджаны плян выглядае наступным чынам:

5 сакавіка, 12:00 — Берасьце

10 сакавіка, 18:00 — Маладэчна

11 сакавіка, 12:00 — Пінск

12 сакавіка, 12:00 — Бабруйск; 16:00 — Рагачоў

12 сакавіка, 13:00 — Ворша

15 сакавіка — Горадня, Магілёў (час удакладняецца)

15 сакавіка — 17:30 — Менск, Акадэмія навук

25 сакавіка — Гомель, Менск — сьвяткаваньне Дня Волі (час удакладняецца).

Сустаршыня аргкамітэту ў справе стварэньня партыі БХД Віталь Рымашэўскі паведаміў, што «ў Менску на 15 сакавіка пададзеная заяўка на Акадэмію навук.

«Мы разумеем, што хутчэй за ўсё ўлады яе не задаволяць. Але ў кожным разе шэсьця да плошчы Бангалёр ня будзе. Праблема гэта нацыянальная, актуальная для ўсёй Беларусі, таму акцыі павінны праходзіць на цэнтральных плошчах і вуліцах беларускіх гарадоў».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG