Лінкі ўнівэрсальнага доступу

2017 год пачаўся: ВУП упаў, гандаль упаў, будаўніцтва ўпала, грузаперавозкі ўпалі


Паводле зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, у студзені 2017 году валавы ўнутраны прадукт Беларусі склаў у бягучых цэнах 7,8 млрд беларускіх рублёў. У суадносных цэнах гэта толькі 99,5% да ВУП у студзені 2016 году — інакш кажучы, ВУП упаў на 0,5%. Індэкс-дэфлятар, які адлюстроўвае рост цэнаў ва ўсёй эканоміцы, склаў у студзені 2017 году 109,5% да студзеня 2016-га.

Аляксандар Лукашэнка плянаваў на ўвесь 2017 год рост ВУП на 1,7%, а МВФ прагназаваў рост на 0,4%.

Аптовы гандаль за студзень 2017-га ўпаў на 7,5% да студзеня 2016-га. Асабліва моцнае зьніжэньне аптовага таваразвароту назіралася ў Менску: 28,5%. Розьнічны ж таваразварот упаў на 4,6%.

Таксама ўпала жыльлёвае будаўніцтва: за студзень 2017-га ўвялі ў эксплюатацыю толькі 385,7 тысячы м² жытла — гэта на 18,6% меней за студзень 2016-га.

Грузаперавозкі ўпалі на 1,3% у аб’ёмах, але вазіць сталі далей: паказьнік тона-кілямэтраў вырас на 6,3% у студзені 2017 году да студзеня 2016-га. Паслугамі пасажырскага транспарту скарысталіся на 6,6% меней чалавек, пасажыразварот упаў на 1,7%.

Што і як упала ў Беларусі за год:

Амаль усе эканамічныя паказьнікі падалі ў Беларусі і ў 2016 годзе. Расьлі цэны (інфляцыя была блізкая па ўзроўні да Ўкраіны) і колькасьць людзей, якія страцілі працу. У студзені 2017 году цэны таксама вырасьлі — на 0,9%.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG