Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абʼём замежных інвэстыцыяў у эканоміку Менску зьнізіўся летась на $1,6 мільярда


За 2016 год у рэальны сэктар эканомікі Менску (акрамя банкаў) замежныя інвэстары ўклалі $6,1 млрд, паведаміла сталічнае Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне.

За 2015 год замежныя інвэстыцыі склалі 7,7 млрд. Такім чынам, за мінулы год абʼём замежных інвэстыцый зьнізіўся на 1,6 млрд. даляраў.

Паводле БелаПан, за апошнія дзесяць гадоў максымальны абʼём інвэстыцый у сталічную эканоміку быў у 2014 годзе (11,2 млрд даляраў), мінімальны — у 2006-м (2,7 млрд).

Летась асноўнымі інвэстарамі арганізацый Менску былі субʼекты гаспадараньня Расеі (52,3% ад усіх інвэстыцый), Вялікабрытаніі (23,6%), Кіпра (7,3%).

XS
SM
MD
LG