Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін падпісаў указ аб прызнаньні дакумэнтаў, выдадзеных у «ДНР» і «ЛНР»


Уладзімір Пуцін

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін падпісаў указ «Аб прызнаньні ў Расейскай Фэдэрацыі дакумэнтаў і рэгістрацыйных знакаў транспартных сродкаў, выдадзеных грамадзянам Украіны і асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыях асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласьцей Украіны».

Паводле гэтага ўказу:

а) у Расейскай Федэрацыі прызнаюцца сапраўднымі дакумэнты, якія сьведчаць асобу, дакумэнты аб адукацыі і (або) аб кваліфікацыі, пасьведчаньні аб нараджэньні, заключэньні (скасаваньні) шлюбу, зьмене імя, пра сьмерць, пасьведчаньні аб рэгістрацыі транспартных сродкаў, рэгістрацыйныя знакі транспартных сродкаў, выдадзеныя адпаведнымі органамі (арганізацыямі), якія фактычна дзейнічаюць на тэрыторыях названых раёнаў, грамадзянам Украіны і асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на гэтых тэрыторыях;

б) грамадзяне Ўкраіны і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыях асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласьцей Украіны, могуць уяжджаць і выяжджаць з Расеі без афармленьня віз на падставе дакумэнтаў, якія сьведчаць асобу, выдадзеных адпаведнымі органамі, што «фактычна дзейнічаюць на тэрыторыях названых раёнаў».

У Міністэрстве замежных спраў Беларусі на пытаньне Радыё Свабода, ці стварае ўказ прэзыдэнта Расеі небясьпеку ўезду ў Беларусь непажаданых асобаў, адказалі, што пакуль не гатовыя камэнтаваць, і параілі дачакацца панядзелка.

Глядзець камэнтары (8)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG