Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белы дом: Санкцыі «за Крым» застануцца, пакуль Расея не пакіне паўвостраў


Шон Спайсэр
Шон Спайсэр

Санкцыі, уведзеныя Злучанымі Штатамі супраць Расеі з-за анэксіі Крыму, застануцца да таго часу, пакуль Расея не пакіне паўвостраў. Пра гэта падчас брыфінгу ў Белым доме 8 лютага заявіў прэс-сакратар прэзыдэнта Злучаных Штатаў Шон Спайсэр.

Спайсэр адзначыў, што з нагоды «іншых» санкцый ня варта апярэджваць заканадаўчыя рашэньні. «Што тычыцца іншых (санкцый), я не хачу апярэджваць заканадаўства, — падкрэсьліў ён. — Мы ня будзем забягаць наперад, абмяркоўваючы законапраекты, якія яшчэ знаходзяцца на разглядзе».

У сераду, 8 лютага, група ўплывовых сэнатараў, якія прадстаўляюць як Рэспубліканскую, так і Дэмакратычную партыю — Джон Маккейн, Ліндсі Грэм, Марка Рубіё, Бэн Кардзін, апублікавалі «Акт аб пераглядзе санкцый у дачыненьні да Расеі» (Russia Sanctions Review Act), які закліканы ўскладніць магчымасьць адмены санкцый супраць Расеі.

Гэты дакумэнт абавязвае прэзыдэнта Злучаных Штатаў загадзя паведаміць Кангрэсу аб плянах па адмене санкцый, уведзеных пасьля анэксіі Крыму і спробаў Масквы ўмяшацца ў хаду выбарчай кампаніі ў ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG