Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нью-Ёрку прэзэнтавалі «Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам»


Вінцук Вячорка
Вінцук Вячорка

У нядзелю 29 студзеня ў саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне (Нью-Ёрк) Вінцук Вячорка прэзэнтаваў сваю кнігу (PDF), створаную паводле матэрыялаў аднайменнай перадачы мовазнаўцы на Радыё Свабода.

Сустрэчу ладзіла Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне (БАЗА). На імпрэзу сабраліся беларусы Амэрыкі з розных суполак і арганізацыяў, у іх ліку старшыня Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк і бард Сяржук Сокалаў-Воюш.

«Шмат людзей, апынуўшыся па-за межамі сваёй краіны, працягваюць шанаваць сваю родную мову, — піша на Facebook амэрыканская беларуска Сьвятлана Казачок. — Таму прыезд спадара Вінцука Вячоркі (...) зрабіў сапраўдны фурор сярод беларусаў Нью-Ёрку і ваколіцы. Гаворка йшла пра матчыну мову і яе значэньне ў фармаваньні сьветапогляду чалавека. Людзі, якія жывуць у чужым моўным асяродзьдзі, найбольш востра адчуваюць патрэбу ў роднай мове. Таму сустрэча праходзіла пры актыўным удзеле слухачоў. Спадар Вінцук ня толькі распавёў пра гісторыю і разьвіцьцё беларускай мовы, але і заахвоціў слухачоў паўдзельнічаць у апытанках і тэстах».

Днём раней у той жа залі сабору беларусы Амэрыкі слухалі канцэрт сьпевака Зьмітра Вайцюшкевіча.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG