Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскім школьнікам тлумачаць, чаму беларусы ваююць за іх краіну


Ва Ўкраіне распачаўся інфармацыйны праект, які мае на мэце распавесьці ўкраінскім школьнікам пра ўдзел беларускіх добраахвотнікаў у ваенных дзеяньнях на ўсходзе Ўкраіны.

Як паведамілі Свабодзе, арганізатарам праекту зьяўляецца грамадзкі сэктар атраду «Пагоня» пры падтрымцы Народнага дэпутату Ўкраіны — Ігара Гузя.

Першай акцыяй у межах праекту сталі сустрэчы навучэнцаў трох школаў гораду Ўладзімір-Валынскі з беларускім добраахвотнікам «Зубром».

У сваім выступе беларускі баец зрабіў акцэнт на ўдзеле замежных грамадзянаў у барацьбе за цэласнасьць Украіны.

«За Украіну змагаюцца вельмі шмат замежнікаў. Між іншым, самы вялікі працэнт зь іх складаюць менавіта расейцы. Далей ідуць беларусы. Сустракаюцца палякі, італьянцы, фіны. Проста выдатныя харваты, брытанцы, славенцы, італьянцы, швэды, французы. Усіх не ўспомню. Большасьць зь іх прыехалі сюды не па грошы (у іх узровень жыцьця і так значна вышэйшы) або па вайсковы досьвед, а з ідэйных меркаваньняў», — адзначыў «Зубр».

Асобна добраахвотнік расказаў пра беларускія добраахвотніцкія фармаваньні- атрад «Пагоня» і тактычную групу «Беларусь».

Напрыканцы кожнай з сустрэч, украінскія школьнікі фатаграфаваліся з добраахвотнікам. Як паведамілі Свабодзе, бліжэйшым часам пройдзе шэраг падобных сустрэчаў у школах іншых раёнаў Украіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG