Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Мэксыкі Пэньня Ньета скасаваў візыт у ЗША


Прэзыдэнт Мэксыкі Энрыке Пэнья Ньета
Прэзыдэнт Мэксыкі Энрыке Пэнья Ньета

Прэзыдэнт Мэксыкі Энрыке Пэньня Ньета паведаміў пра сваё рашэньне скасаваць сустрэчу з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам, якая мела адбыцца 31 студзеня. Пра гэта паінфармавала амэрыканская тэлекампанія CNN.

Раней прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у чацьвер, што Пэньня Ньета павінен адмяніць свой заплянаваны візыт у Вашынгтон, калі Мэксыка адмаўляецца плаціць за сьцяну, якую Трамп вырашыў пабудаваць уздоўж мяжы з гэтай краінай. Пэньня Ньета ў гэтай сувязі апынуўся пад ціскам унутры краіны.

«Дэфіцыт гандлёвага балянсу ЗША з Мэксыкай складае 60 мільярдаў даляраў. Гэта была аднабаковая ўгода з самага моманту стварэньня NAFTA з масавымі стратамі працоўных месцаў і кампаніяў. Калі Мэксыка не жадае плаціць за вельмі неабходную сьцяну, то было б лепш адмяніць сустрэчу», — напісаў Трамп на сваёй старонцы ў Twitter.

У сераду Трамп падпісаў новыя распараджэньні, у тым ліку якія дазваляюць будаўніцтва заплянаванай сьцяны, у той час, калі ў Вашынгтон прыбыла мэксыканская дэлегацыя на чале зь міністрам замежных справаў Люісам Відэгараем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG