Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі створаць свой электрамабіль і прэзэнтуюць яго ў ЗША і Расеі


Ілюстрацыйнае фота. Беларуска-кітайскі аўтамабіль Geely

Старшыня прэзыдыюма Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ўладзімер Гусакоў паведаміў, што ўпершыню ў гісторыі заплянавана правядзеньне беларускай нацыянальнай выставы навуковых дасягненьняў у ЗША.

Выстава адбудзецца ў чэрвені ў Маямі, там будуць прадстаўлены распрацоўкі ў галіне высокіх тэхналёгіяў. У чэрвені ж адбудуцца Дні беларускай навукі ў Маскве, на якіх у тым ліку будзе прадстаўлена новая распрацоўка — легкавы электрамабіль.

«Стаіць задача прыцягнуць у беларускую навуку сродкі з-за мяжы, бо ўнутры краіны фінансавы рынак ня вельмі разьвіты. Мы б хацелі мець больш праграм з расейскімі партнэрамі, але для гэтага трэба іх знайсьці і даказаць фінансаваньне. Для гэтага ж праводзіцца і выстава ў ЗША», — заявіў Гусакоў.

Паводле яго слоў, досьледны ўзор электрамабіля створаны ў Аб’яднаным інстытуце машынабудаваньня НАН. Зборка будзе ажыцьцяўляцца на базе прадпрыемства «БелДжы».

«Гэта будзе наша распрацоўка ў частцы электрычнай і электрамэханічнай часткі, уключаючы электроніку», — заявіў Гусакоў.

Тым часам зборка кітайскіх аўтамабіляў «Белджы» ў Беларусі прыпыненая.

XS
SM
MD
LG