Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выкрадзеную карціну Шышкіна цаною $2 млн знайшлі ў Беларусі


16 студзеня супрацоўнікі галоўнага ўпраўленьня па наркакантролі і процідзеяньню гандлю людзьмі МУС спынілі дзейнасьць міжнароднага каналу па пастаўцы какаіну, экстазі і гашышу.

Пры затрыманьні была канфіскавана буйная партыя наркотыкаў і карціна з подпісам «І. Шышкін. 1897 г»., паведамілі ў МУС Беларусі.

Пасьля праверкі ў Інтэрполе выявілася, што гэта карціна мастака Івана Шышкіна. «Лес. Ели». (1897 год, палатно, алей, памер 60×82 см). Яе выкралі ў 2013 годзе з Анежскага гісторыка-мастацкага музэя ва Ўладзімірскай вобласьці Расеі.

Карціну «Лес.Ели», якая да гэтага неаднаразова выстаўлялася на нелегальных інтэрнэт-аўкцыёнах, прывезьлі ў Беларусь, каб паказаць патэнцыйнаму пакупніку з Эўропы, аднак бакі не сышліся ў цане і зьдзелка не адбылася. Літаральна на наступны дзень палатно павінны былі даставіць у Маскву і прадаць там грамадзяніну адной з краін ЭЗ за 100 тыс. эўра і 3 кг какаіну.

Кошт дадзенай карціны, паводле ацэнак спэцыялістаў, на аўкцыёнах можа дасягаць $ 2 млн, але паколькі легальна збыць карціну немагчыма, зламысьнікі гатовыя былі прадаць яе за суму, нашмат ніжэйшую за рэальную.

Спэцыялісты Нацыянальнага мастацкага музэя прызналі сапраўднасьць карціны.

XS
SM
MD
LG