Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Літвы расказаў, навошта патрэбна новая сьцяна на мяжы з Расеяй

Саўлюс Сквярняліс
Саўлюс Сквярняліс

Заплянаваная пабудова загараджальнага плота на мяжы з Расеяй у першую чаргу забясьпечыць эканамічную бясьпеку Літвы, заявіў у панядзелак журналістам прэм’ер-міністар Саўлюс Сквярняліс, паведамляе РИА Новости.

Раней літоўскія мас-мэдыі паведамлялі, што ў сёлетнім дзяржаўным бюджэце краіны прадугледжаны 3,6 мільёна эўра на будаўніцтва загараджальнага плота на мяжы Літвы з Калінінградзкай вобласьцю.

«У нашай праграме ясна паказана — імкнуцца да таго, каб да 2020 году мяжа з Беларусьсю і Калінінградам была абаронена мадэрнізаванымі сродкамі бясьпекі. Гэта ў першую чаргу будзе гарантаваць нашу эканамічную бясьпеку. І кажучы пра нелегальную міграцыю, то і гэтыя пытаньні таксама будуць вырашаны», — сказаў Сквярняліс журналістам.

«Мы павінны забясьпечыць кантроль усходніх межаў Эўразьвязу», — дадаў ён.

Плянуецца, што плот будзе пабудаваны ад мястэчка Вішціціс (Вілкавішкаўскі раён), дзе мяжуюць Польшча, Літва і Расея, да Нёману. Сродкі масавай інфармацыі паведамлялі аб яго працягласьці ў 135 км, але ў нядзелю кіраўнік службы аховы дзяржаўнай мяжы Рэнатас Пожала ў этэры нацыянальнага радыё ўдакладніў, што на сухапутных адрэзках самага праблемнага ўчастку мяжы з Калінінградзкай вобласьцю «плянуецца пабудаваць загараджальныя платы працягласьцю 45 кілямэтраў». Ён дадаў, што гэта будзе «драцяны плот вышынёю 2,5 мэтра». Будаўніцтва заплянавана на вясну.

XS
SM
MD
LG