Жанчыне, якую падазраюць у забойстве ігуменьні Cьвята-Ксеньнеўскага манастыра, прад’яўлена абвінавачаньне. Пра гэта піша SB.BY са спасылкай на афіцыйную прадстаўніцу УСК Менскай вобласьці Тацяну Беланогую.
Падазраваная 29-гадовая жанчына абвінавачваецца паводле артыкулу 139 КК Рэспублікі Беларусь «Забойства». Яе ўзялі пад варту, сьледзтва працягваецца, прызначаная псыхоляга-псыхіятрычная экспэртыза.
У ноч на 5 студзеня была забітая ігуменьня Сьвята-Ксеньнеўскага жаночага манастыра Васіліса.
8 студзеня мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і япіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веньямін зьдзейсьнілі чын пахаваньня ігуменьні Васілісы побач з храмам на тэрыторыі жаночага манастыра.