Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Вэнэсуэлы аб’явіў, што прэзыдэнт Мадура «пакінуў пасаду»


Паводле Канстытуцыі гэта азначае яго адстаўку.

Парлямэнт Вэнэсуэлы, які кантралюе апазыцыя, прыняў пастанову аб тым, што прэзыдэнт Нікаляс Мадура «пакінуў сваю пасаду». Згодна з Канстытуцыяй, такая пастанова ёсьць падставай для адстаўкі кіраўніка дзяржавы.

Паводле сьпікера парлямента Хуліё Борхеса, дэпутаты прызналі, што Мадура «пакінуў пасаду», з прычыны яго бязьдзейнасьці ў барацьбе з крызісам.

Як піша AFP, чакаецца, што Вярхоўны суд адменіць пастанову. BBC паведамляе, што рашэньне будзе насіць хутчэй сымбалічны характар і наўрад ці акажа рэальны ўплыў на палітычны крызыс у краіне.

Эканамічны крызыс у Вэнэсуэле пачаўся пасьля падзеньня цэнаў на нафту. Экспарт «чорнага золата» быў адным з галоўных даходаў краіны. Зьмяншэньне паступленьняў ад продажу нафты выклікала ланцуговую рэакцыю ў эканоміцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG