Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея сабралася яшчэ скараціць пастаўкі нафты ў Беларусь, — СМІ


Пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь маюць скараціцца з заплянаваных 4,5 мільёна тон да 4 мільёнаў у І квартале 2017 году, піша «Коммерсантъ» са спасылкай на неназваную крыніцу.

За 2016 год у Беларусь было пастаўлена 18 млн т расейскай нафты супраць заплянаваных 24 млн т. Таксама 18 млн т, па 4,5 млн т на квартал, плянавалася і на 2017 год.

Але празь нявырашаную газавую спрэчку (Беларусь нібыта вінная Расеі ўжо 400 млн даляраў, паводле «Коммерсанта») Міністэрства энэргетыкі Расеі перадало беларускаму боку падчас апошніх «нафтагазавых» кансультацыяў 28 сьнежня мінулага году новы графік паставак нафты з новымі лічбамі. Пры тэмпах у 4 млн т на квартал Беларусь атрымае за год 16 млн т нафты.

Паводле выданьня, беларускі бок выказаў нязгоду з такім графікам віцэ-прэм’еру Расеі Аркадзію Дварковічу. Расейскае Міністэрства энэргетыкі адмовілася ад камэнтароў, зьвязацца з Дварковічам у выданьня не атрымалася.

Беларусь раней спрабавала выплаціць Расеі аванс неназванага памеру за неназваную паслугу, зьвязаную з нафтай, але Расея вярнула грошы, а Дварковіч заявіў, што чакае поўнай выплаты.

Раней паведамлялася, што Беларусь прыняла расейскую прапанову тарыфаў на транзыт нафты (спачатку Беларусь хацела падвысіць тарыфы на 50%, потым на 20,5%, а пагадзілася нібы на 7,7–11,76%), але пазьней беларускі бок адмовіў факт згоды наконт тарыфаў на транзыт нафты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG