Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада Эўропы заклікала Беларусь «тэрмінова ўвесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне»


Андрэа Рыгоні на канфэрэнцыі «Скасаваньне сьмяротнага пакараньня і грамадзкая думка» ў Менску, 13 сьнежня 2016 году

З такой заявай выступілі генэральны дакладчык у пытаньнях адмены сьмяротнага пакараньня Іў Крухтэн і дакладчык пра сытуацыю ў Беларусі Андрэа Рыгоні на пасяджэньні ПАРЭ 4 студзеня ў Страсбургу.

ПАРЭ выказала шкадаваньне з нагоды сьмяротнага выраку, вынесенага беларускім судом Кірылу Казачонку.

«Мы вельмі занепакоеныя гэткімі навінамі, бо за мінулы год такіх выракаў было 4. У сваю чаргу, гэта дасылае нэгатыўны сыгнал Радзе Эўропы і Парлямэнцкай асамблеі, для якіх адмена сьмяротнага пакараньня зьяўляецца прынцыповым пытаньнем», — заявілі дакладчыкі.

Парлямэнтарыі заклікалі ўлады Беларусі як мага хутчэй распачаць працэдуру ўвядзеньня мараторыю і падкрэсьлілі, што «на сёньняшні дзень нічога ў беларускай Канстытуцыі не перашкаджае прэзыдэнту Аляксандру Лукашэнку зрабіць адпаведны крок».

«Мараторый — справа выключна палітычнай волі кіраўніка краіны», — дадалі прадстаўнікі ПАРЭ.

Таксама Рыгоні зьвярнуў увагу на тое, што канфэрэнцыя, прысьвечаная адмене сьмяротнага пакараньня, арганізаваная ў сьнежні Радай Эўропы сумесна Міністэрствам замежных спраў Беларусі, не прынесла відавочных вынікаў.

«Беларускія ўлады мусяць сур’ёзна ўспрымаць дыялёг і тэрмінова спыніць сьмяротныя пакараньні», — сказаў Рыгоні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG