Падзеі 28 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.
Дата дня
28 сьнежня 1920 году скончыліся баявыя дзеяньні Слуцкага антыбальшавіцкага паўстаньня, якое доўжылася адзін месяц. Да канца 1920 году да 1500 беларускіх жаўнераў і афіцэраў перайшлі польска-савецкую мяжу, дзе былі раззброеныя польскімі ўладамі.
А што вы ведаеце пра гэтую старонку беларускае гісторыі? Праверце свае веды ў тэсьце Свабоды.
Таксама ў гэты дзень
1895 — нямецкі фізык-экспэрымэнтатар Вільгельм Конрад Рэнтген абвясьціў пра адкрыцьцё выпраменьваньня, за што пазьней стаў першым ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі ў фізыцы.
1908 — у Вільні заснаваная друкарня таварыства «Наша хата», што выдавала беларускія падручнікі і дзіцячыя кніжкі.
1913 — у віленскай друкарні Марціна Кухты выйшла першая і адзіная прыжыцьцёвая кніга Максіма Багдановіча «Вянок».
1991 — Беларусь завязала дыпляматычныя дачыненьні з ЗША.
2011 — заснаваная літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця.
У гэты дзень нарадзіліся
1856 — Томас Ўудра Ўілсан, 28-ы прэзыдэнт ЗША.
1910 — Іван Шаціла, народны артыст Беларусі.
1961 — Мікола Папека, беларускі паэт, пчаляр.
1969 — Лінус Торвальдс, фінскі праграміст, заснавальнік апэрацыйнай сыстэмы Linux.
У памяці
1925 — памёр расейскі паэт Сяргей Ясенін.
1984 — памёр беларускі пісьменьнік і мовазнаўца Мiкола Лобан.