Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША прынялі абаронны бюджэт на 2017 год: дапамога Ўкраіне павялічана



Прэзыдэнт ЗША Барак Абама падпісаў закон аб абароннай палітыцы краіны з выдаткамі ў 611 млрд даляраў.

Закон прадугледжвае падвышэньне акладу вайскоўцаў на 2,1% і шэраг іншых паляпшэньняў (напрыклад, льготы вайскоўцам і іх семʼям).

Таксама дакумэнт спрашчае мэтады барацьбы з кібэратакамі і варожымі беспілотнымі апаратамі, паведамляе УНІАН.

Плянуецца стварэньне цэнтра па супрацьдзеяньні замежнай прапагандзе і дэзінфармацыі.

Як паведамляе Амбасада Ўкраіны ў ЗША на сваёй старонцы ў Facebook, дакумэнтам таксама прадугледжана выдзеліць сродкі для прадстаўленьня Украіне дапамогі ў сфэры бясьпекі, у тым ліку абарончых відаў узбраеньняў.

Узровень такой дапамогі Украіне ў бюджэтным 2017 годзе, згодна з падпісаным Абамам законам, павялічаны да 350 млн. даляраў у параўнаньні з 300 млн., што былі закладзеныя ў аналягічным дакумэнце на 2016 г.

«Пералік відаў дапамогі пашыраны за кошт уключэньня сродкаў і тэхнічнай падтрымкі для распрацоўкі цэласнай сыстэмы маніторынгу дзяржаўнай мяжы Ўкраіны, а таксама дапамогі ў падрыхтоўцы штабных афіцэраў і вышэйшага ваеннага камандаваньня УСУ (Узброенных сіл Украіны — РС)», — адзначылі ва ўкраінскай амбасадзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG