Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт пацьвердзіў затрыманьне Сяргея Шыпценкі


Сьледчым камітэтам Беларусі ў рамках расьсьледаваньня крымінальнай справы паводле ч.1 арт.130 Крымінальнага кодэксу затрыманы Сяргей Шыпценка, грамадзянін Беларусі, які стала жыве ў Менску.

Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміў кіраўнік прэс-службы Сьледчага камітэту Сяргей Кабаковіч.

«Сяргей Шыпценка падазраецца ў зьдзяйсьненьні наўмысных дзеяньняў, накіраваных на ўзбуджэньне ў розных груп насельніцтва Расейскай Фэдэрацыі і Рэспублікі Беларусь нацыянальнай і іншай сацыяльнай варожасьці, а таксама варожасьці па прыкметах нацыянальнай, моўнай і іншай сацыяльнай прыналежнасьці, якія выявіліся ў падрыхтоўцы і разьмяшчэньні ў інтэрнэце артыкулаў пад псэўданімам Артур Грыгор’еў», — сказаў Кабаковіч.

Цяпер з удзелам падазраванага праводзяцца сьледчыя дзеяньні.

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG