Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскі «Газпром центр» закансэрвуюць


Belarus - The building of Gazprom office,Minsk, 14sep2016

«Газпром трансгаз Беларусь», беларуская «дачка» расейскай газавай манаполіі, пачала працэдуру кансэрвацыі будоўлі «Газпром центр».

«Газпром центр» узводзіцца на месцы былога аўтавакзалу «Маскоўскі» ў Менску.

Пра гэта піша партал TUT.BY. Рашэньне аб кансэрвацыі аб’екту прынята праз тры месяцы пасьля таго, як будоўля «Газпром центра» прыпынілася. Аб прыпыненьні будоўлі пачалі паведамляць у верасьні.

Паколькі за гэты час не ўдалося аднавіць будоўлю, то пачалася юрыдычная працэдура кансэрвацыі. Гэта дазволіць пазьбегнуць санкцыяў за парушэньне нарматыўных тэрмінаў узьвядзеньня аб’екту.

Удзельнікі рынку зьвязваюць прыпыненьне будоўлі са зьніжэньнем даходаў беларускай «дачкі» «Газпрому».

Дагэтуль Беларусь і Расея таксама не ўрэгулявалі спрэчку па цане на газ. Беларускі бок не пералічыў 281 мільён даляраў недаплаты за расейскі газ, хоць абяцаў зрабіць гэта да 20 кастрычніка.

У Менгарвыканкаме пацьвердзілі толькі, што праект рэалізуецца марудна, але сказалі, што «рашэньня аб кансэрвацыі не паступала».

Комплекс «Газпром центр» пачалі будаваць у 2015 годзе на скрыжаваньні вуліцы Філімонава і праспэкту Незалежнасьці на плошчы 8,27 га на месцы былога аўтавакзалу «Маскоўскі». Заканчэньне будоўлі было заплянавана на 2018 год.

Глядзець камэнтары (3)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG