Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мічыгане пройдзе пералік галасоў


Дональд Трамп
Дональд Трамп

У амэрыканскім штаце Мічыган сёньня пачнецца пералік галасоў, пададзеных на выбарах прэзыдэнта ЗША.

Ручны пералік бюлетэняў, які праводзіцца па запыце кандыдата ад Партыі зялёных Джыл Стайн, павінен быў пачацца 7 сьнежня, аднак суд пастанавіў пачаць яго неадкладна — каб пасьпець завяршыць пералік да 13 сьнежня. Да гэтага тэрміну ва ўсіх штатах павінны быць падведзены канчатковыя вынікі выбараў прэзыдэнта. Калегія выбаршчыкаў галасуе 19 сьнежня.

Галасы ўжо пералічваюць у штаце Вісконсін. Стайн таксама дамагаецца пераліку ў Пэнсільваніі — рашэньне па яе хадайніцтве павінен прыняць фэдэральны суд.

Ва ўсіх трох штатах на выбарах 8 лістапада перамог кандыдат ад рэспубліканцаў Дональд Трамп. Менавіта гэтыя перамогі дазволілі яму прэтэндаваць на большасьць — 306 галасоў у калегіі выбаршчыкаў. Стайн, хоць сама і не прэтэндуе на перамогу, запатрабавала пераліку, спасылаючыся на паведамленьні аб магчымым умяшаньні расейскіх хакераў у выбарчы працэс. Ва ўсіх трох штатах Трамп апярэдзіў дэмакратычную кандыдатку Гілары Клінтан усяго на некалькі дзясяткаў тысяч галасоў. У Мічыгане разрыў найменшы — каля 10 тысяч.

Сам Трамп і яго прыхільнікі называюць пералік «несурʼёзным» і выказваюць упэўненасьць, што ён ня зьменіць суадносін сілаў. Першыя вынікі пераліку ў Вісконсіне амаль цалкам пацьвярджаюць падведзеныя раней вынікі галасаваньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG