Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Нэвадзе адхіліў пазоў, пададзены штабам Доналда Трампа


Доналд Трамп пасьля дэбатаў у Лас-Вэгасе (Нэвада) 19 кастрычніка 2016 году.
Доналд Трамп пасьля дэбатаў у Лас-Вэгасе (Нэвада) 19 кастрычніка 2016 году.

Суд у амэрыканскім штаце Нэвада адхіліў пазоў, пададзены штабам кандыдата ў прэзыдэнты ЗША Доналда Трампа на бюро рэгістрацыі выбарнікаў у акрузе Кларк гэтага штату.

На мінулым тыдні падчас датэрміновага галасаваньня гэтае бюро зачынілася на дзьве гадзіны пазьней, чым належала. Згодна з законам штату Нэвада, усе выбарнікі, якія прыйшлі на ўчастак да моманту закрыцьця, павінны быць дапушчаныя да галасаваньня.

У пазове сьцьвярджалася, што супрацоўнікі бюро парушылі закон, бо дазвалялі людзям уставаць у чаргу на галасаваньне ўжо пасьля афіцыйнага закрыцьця ўчасткаў.

У акрузе Кларк, які ўключае ў сябе навакольлі Лас-Вэгаса, жыве мноства гішпанамоўных амэрыканцаў, адзначае CNN. Традыцыйна гішпанамоўныя жыхары ЗША галасуюць за Дэмакратычную партыю, і заручыцца іх падтрымкай Трампу ў цяперашняй кампаніі не ўдалося.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG