Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У гандлёвым цэнтры «Эўропа» ў Менску 17-гадовы хлопец з бэнзапілой напаў на людзей. АБНАЎЛЯЕЦЦА. ВІДЭА

абноўлена

8 кастрычніка ў гандлёвым цэнтры «Эўропа» ў Менску юнак зь сякерай і бэнзапілой напаў на наведнікаў. Адна дзяўчына параненая, яшчэ адна забітая.

______________________________

«Забойца быў спакойны і нікуды не сьпяшаўся» — прадавец ГЦ «Эўропа»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:45 0:00

«Гэта няшчасны выпадак» — уладальнік крамы, дзе працавала забітая ў ГЦ «Эўропа»

Радыё Свабода скантактавалася з уладальнікам крамы, дзе яна была прадавачкай.

«У гэты момант я быў у гандлёвым цэнтры, але ў іншым. Ня бачыў супрацоўніцу, калі яна сышла па калготкі.

Я магу назваць гэта няшчасным выпадкам. Не камэнтую здарэньня, ані імя, ані прозьвішча называць ня буду. Адзінае, што магу паведаміць, — я ўжо выказаў асабіста спачуваньні родным загінулай».

______________________________

«Мы і цяпер адчуваем сябе ў небясьпецы» — супрацоўнікі ГЦ «Эўропа»

Сьведкі трагедыі ў ГЦ «Эўропа», дзе 8 кастрычніка 17-гадовы хлапец забіў бэнзапілой адну жанчыну і параніў сякерай другую, сёньня зноў выйшлі на працу.

Кветкі на месцы забойства ў ГЦ «Эўропа». ФОТА

______________________________

Гандлёвы цэнтар “Эўропа” адкрыўся ў звычайным рэжыме

Працуюць некаторыя крамы. Большасьць крамаў каля месца забойства і кавярня «Плянэта Pizza» зачыненыя.

______________________________

Сьледча-апэратыўная група завяршыла працу на месцы забойства ў ГЦ «Эўропа».Такую інфармацыю паведаміла прэс-сакратарка Сьледчага камітэту Юлія Ганчарова. Праца ў крымінальнай справе працягваецца.

______________________________

10-ы шпіталь: Пацярпелая ў стабільным стане, у прытомнасьці

Жанчына, параненая ў гандлёвым цэнтры «Эўропа» ў Менску, у рэанімацыі

Пацярпелая ў выніку нападу маладога чалавека з бэнзапілой і сякерай на наведнікаў гандлёвага цэнтру «Эўропа» на вуліцы Сурганава ў Менску — жанчына 46 гадоў.

Жанчына цяпер знаходзіцца ў рэанімацыі 10-га гарадзкога клінічнага шпіталя. Злачынец нанёс ёй некалькi ўдараў сякерай у грудзі. Стан пацыенткі цяжкі.

______________________________

У 17.28 невядомы малады чалавек напаў з бэнзапілой і сякерай на дзьвюх супрацоўніц гандлёвага цэнтру каля піцэрыі. Адной параніў руку, але жанчына здолела ўцячы. Нападнік накінуўся на іншую дзяўчыну і забіў яе.

Як паведамляецца, дзяўчына, што загінула, — супрацоўніца адной з крамаў.

Падазраваны 1998 году нараджэньня. Матывы нападніка невядомыя. Заведзеная крымінальная справа паводле артыкулу 139, часткі 2. Прозьвішча і імя нападніка не паведамляюцца. Вядома толькі, што ён грамадзянін Беларусі і жыве ў Менску.

У ГЦ «Эўропа» бэнзапілой забілі дзяўчыну
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:35 0:00




чахол, дзе была сякера
чахол, дзе была сякера

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG