Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне вырашана аддаць зямлі парэшткі Рыгора Катоўскага


Рыгор Катоўскі
Рыгор Катоўскі

Ва Ўкраіне вырашана аддаць зямлі парэшткі Рыгора Катоўскага, якія да гэтага часу захоўваліся ў маўзалеі ў Падольску (былы Катоўск).

Дэпутаты гарадзкой рады Падольску вырашылі правесьці пахаваньне на гарадзкіх могілках нумар адзін. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

Як расказалі дэпутаты, з такім заклікам да іх раней зьвярнулася Міністэрства культуры Ўкраіны.

Да 1941 году ў маўзалеі знаходзілася забальзамаванае цела савецкага палітычнага і ваеннага дзеяча Катоўскага. У 1941 годзе склеп разбурылі войскі гітлераўскай Нямеччыны, якія наступалі, а цела камдыва кінулі ў траншэю зь целамі расстраляных мясцовых жыхароў. У 1966 годзе ў адноўлены маўзалей былі зьмешчаныя косьці, якія, як мяркуецца, належаць Катоўскаму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG