Падзеі мінулага тыдня на фотаздымках сусьветных агенцтваў 23-30 верасьня 2016.
Пратэсты ў Шарлаце, уцёкі ад хвалі ў Кітаі, бойка каля расейскага пасольства ў Кіеве
1
Таджыцкі фольк-гурт Zeba выступае ў Кувэйце, 20 верасьня.
2
Дзіця ў лягеры для ўцекачоў у прыгарадзе Бялграду, 21 верасьня.
3
Пратэст у амэрыканскім горадзе Шарлат супраць забойства паліцыянтамі маладзёна, 21 верасьня.
4
Армянскія жаўнеры на парадзе ў Ерэване ў гонар 25-годзьдзя незалежнасьці краіны, 21 верасьня.
5
Двор Вялікай Мячэці ў ірацкім горадзе Эль-Куфа, 20 верасьня.
6
Аўганскія дзеці гуляюць у крыкет на дзіцячай пляцоўцы ў Кабуле.
7
Людзі ўцякаюць ад хвалі ў кітайскім Ханчжоў, 19 верасьня.
8
Грузінскі вясковец зьбірае вінаград падчас збору ўраджаю.
9
Бойка каля пасольства Расеі ў Кіеве падчас выбараў у Дзярждуму, 18 верасьня.
10
Удзельнікі экстрэмальнага забегу "Гонка бізонаў" у Лагойску, 18 верасьня.
11
Удзельнікі гей-параду ў Бялградзе, 18 верасьня.
12
Аўганскія пажарнікі спрабуюць патушыць пажар на рынку драўніны ў Кабуле, 18 верасьня.