Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Belarus - Avenue of National Flag Rally, Minsk, 19Sep2016
Belarus - Avenue of National Flag Rally, Minsk, 19Sep2016

#Сьцяг: У Менску адзначылі 25 гадоў дзяржаўнага статусу нацыянальнай сымболікі

У Менску прайшла акцыя «Праспэкт нацыянальнага сьцяга».

У Менску прайшла акцыя «Праспэкт нацыянальнага сьцяга».

25 год таму, 19 верасьня 1991 году, Вярхоўны Савет Беларусі прыняў пастанову аб зьмене назвы Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі на Рэспубліку Беларусь. Дзяржаўным гербам зацьвердзілі «Пагоню», а дзяржаўным сьцягам — бел-чырвона-белы сьцяг. Нацыянальныя сымбалі сталі дзяржаўнымі, але прабылі такімі толькі 1333 дні.

Моладзевыя актывісты адзначылі 25-годзьдзе наданьня «Пагоні» і бел-чырвона-беламу сьцягу статусу дзяржаўных сымбаляў акцыяй «Праспэкт нацыянальнага сьцяга» у цэнтры Менску. Акцыя доўжылася больш за гадзіну і прайшла без затрыманьняў.

Свабода вяла жывую відэатрансьляцыю з акцыі.

Праверыць свае веды пра падзеі 19 верасьня 1991 году можна тут.

20:16 19.9.2016

Адзін з арганізатараў акцыі Яўген Афнагель кажа, што «сымбалі вернуцца, калі мы будзем змагацца. Мы працягваем змаганьне».

20:11 19.9.2016

Удзельнікі акцыі са сьцягамі вяртаюцца на Кастрычніцкую плошчу, утварылася сьвяточная калёна. Далей, кажа Дашкевіч, разыдземся сьвяткаваць па дамах. Скандуюць «Жыве Беларусь!»

20:05 19.9.2016

Плянуецца завяршэньне акцыі на Кастрычніцкай плошчы. Дашкевіч усталёўвае на плошчы плякат пра бел-чырвона-белы сьцяг.

20:01 19.9.2016

Удзельнікі акцыі зьбяруцца на Кастрычніцкай плошчы, кажа Зьміцер Дашкевіч. Раней быў плян сабрацца каля Дому ўраду.

19:58 19.9.2016

У цэнтры Кастрычніцкай плошчы зь вялікім сьцягам Ніна Багінская. Удзельнікі акцыі пакрыху разыходзяцца.

19:43 19.9.2016

Сярод тых, хто трымае сьцяг, актывістка Вольга Мікалайчык, удзельнік студэнцкіх пратэстаў Глеб Вайкуль, прадпрымальнік Алесь Макаеў.

19:34 19.9.2016

«Для мяне гэта акцыя свабоды», — кажа Алёна, удзельніца акцыі з Гомеля. Яна кажа, што менавіта бел-чырвона-белы сьцяг і «Пагоню» з дзціянства ўспрымае дзяржаўнымі сымбалямі.

19:28 19.9.2016

Акцыя будзе доўжыцца гадзіну, кажа Дашкевіч.

19:26 19.9.2016

Зьміцер Дашкевіч кажа, што ў акцыі бярэ ўдзел каля сотні чалавек, больш за 50 чалавек са сьцягамі стаяць уздоўж праспэкту да плошчы Незалежнасьці.

19:22 19.9.2016

19:22 19.9.2016

Уладзімер Някляеў упершыню ўбачыў бел-чырвона-белы сьцяг на стале ў свайго дзеда на Вялікдзень.

19:18 19.9.2016

Ніна Багінская, «чалавек-сьцяг», упершыню пабачыла бел-чырвона-белы сьцяг на Дзяды ў 1988 годзе і потым пашыла яго. Зноў прыйшла са сьцягам на плошчу.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG