Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Agence France Presse адкрыла бюро ў Паўночнай Карэі


Паўночная Карэя. Помнік Кім Ір Сэну ў Пхэньяне
Паўночная Карэя. Помнік Кім Ір Сэну ў Пхэньяне

Міжнароднае інфармагенцтва AFP абвясьціла 7 верасьня аб адкрыцьці бюро ў сталіцы КНДР Пхэньяне.

Паводле пагадненьня з Цэнтральным тэлеграфным агенцтвам КНДР, AFP мае магчымасьць накіроўваць у Паўночную Карэю журналістаў, фотакарэспандэнтаў і відэаапэратараў. Таксама ў бюро будуць працаваць паўночнакарэйскія фатограф і апэратар, якія прайшлі навучаньне ў AFP.

У рэйтынгу свабоды прэсы «Рэпартэры бязь межаў» Паўночная Карэя займае перадапошняе, 179-е месца (за ёй толькі Эрытрэя, а Беларусь мае 157-е месца), і ад самага стварэньня рэйтынгу 15 год таму знаходзіцца «ў хвасьце».

«Урад рэдка выдае прэс-візы замежным СМІ, акрамя выпадкаў наведваньняў замежных афіцыйных асобаў і культурна-масавых мерапрыемстваў, — пішуць „Рэпартэры бязь межаў“ пра Паўночную Карэю. — Чыноўнікі ўважліва сочаць за наведваньнямі замежных рэпартэраў і не даюць ім размаўляць з грамадзянамі, якія жывуць у страху быць адпраўленымі ў канцэнтрацыйны лягер за праслухоўваньне замежнага радыё».

Дагэтуль толькі адно міжнароднае інфармагенцтва, Associated Press, мела сталае прадстаўніцтва ў КНДР.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG