Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У АБСЭ абмяркуюць, як пазьбегнуць новага этапу гонкі ўзбраеньняў


Франк-Вальтэр Штайнмаер
Франк-Вальтэр Штайнмаер

Кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў краінаў АБСЭ на сустрэчы ў Патсдаме абмяркуюць аднаўленьне дыялёгу ў справе кантролю над узбраеньнем, заявіў міністар замежных спраў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер.

«Хочацца спадзявацца, што мы абмяркуем, у прыватнасьці, і тое, пра што я казаў на мінулым тыдні, — аднаўленьне дыялёгу па кантролі над узбраеньнямі», — цытуе словы Штайнмаера агенцтва Інтэрфакс.

На мінулым тыдні Штайнмаер заявіў пра неабходнасьць «абнаўленьня кантролю над узбраеньнем, каб пазьбегнуць новага этапу гонкі ўзбраеньняў». На ягоную думку, пад улік і кантроль павінны патрапляць і новыя сыстэмы ўзбраеньня. Па ініцыятыве Штайнмаера нефармальная сустрэча кіраўнікоў МЗС краінаў АБСЭ праходзіць у Патсдаме.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG