Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мы ўсе пастаўленыя на ўлік» – Зьміцер Вайцюшкевіч выступае з канцэртам у менскай школе


«Мы ўсе пастаўленыя на ўлік» – Зьміцер Вайцюшкевіч выступае з канцэртам у менскай школе
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:37 0:00

30 жніўня ў менскай школе № 48 адбыўся выступ Зьмітра Вайцюшкевіча, прысьвечаны памяці Алеся Чаркашына, які год таму загінуў на Данбасе. Падчас канцэрту праводзіўся збор сродкаў на помнік на магіле Чаркашына ў Берасьці. Канцэрт адбыўся ў межах агітацыйнай кампаніі кандыдаткі ў дэпутаты ад Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Марыны Хоміч. Падчас выступу Зьміцер Вайцюшкевіч сказаў, што знаходзіцца ў неафіцыйным «чорным сьпісе» ўладаў і ня мае магчымасьці ладзіць канцэрты: «Усіх і так ужо зафіксавалі. «Чорны сьпіс» – ён ня толькі музычны, але і літаратурны, і палітычны. У кожным мястэчку ўсе кандыдаты пастаўленыя на ўлік. І гэта такая справа, якую нейкім чынам трэба вырашаць».

XS
SM
MD
LG