Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля Данецку знайшлі дзьве тоны тратылу, падрыхтаванага для выбухаў у Дзень незалежнасьці Ўкраіны


Служба бясьпекі Ўкраіны паведаміла пра выяўленьне 1875 кіляграмаў тратылу, прызначанага для дывэрсіяў у Дзень незалежнасьці краіны.

Пра гэта паведамляецца на сайце СБУ.

Як гаворыцца ў заяве спэцслужбы, выбухоўка знойдзеная ў Мар’інскім раёне Данецкай вобласьці. У СБУ сьцьвярджаюць, што зь яе дапамогай прыхільнікі самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі плянавалі ўчыніць выбухі на цывільных і вайсковых аб’ектах у вобласьці перад сьвяткаваньнем Дня незалежнасьці Ўкраіны 24 жніўня.

Ніякіх зьвестак пра затрыманьні датычных да падрыхтоўкі выбухаў няма. На сайце СБУ апублікаванае відэа з памяшканьня, дзе была знойдзеная выбухоўка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG