Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінабароны Ўкраіны: Расея перакінула на ўкраінскую тэрыторыю зэнітна-ракетны дывізіён, ёсьць пагроза самалётам


Комплексы «Тор-М2У», пра якія гаворыцца ў паведамленьні, бяруць удзел у рэпэтыцыі параду ў Екацярынбургу, красавік 2015 году.
Комплексы «Тор-М2У», пра якія гаворыцца ў паведамленьні, бяруць удзел у рэпэтыцыі параду ў Екацярынбургу, красавік 2015 году.

На тэрыторыю Ўкраіны перамешчаны зэнітна-ракетны дывізіён са складу 60-й асобнай мотастралковай брыгады Ўзброеных сілаў РФ. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні на сайце Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны.

У паведамленьні адзначаецца, што на ўзбраеньні дывізіёну знаходзяцца комплексы «Тор-М2У», якія «ня менш эфэктыўныя пры баявым выкарыстаньні, чым ЗРК „Бук“, з дапамогай якога ў ліпені 2014 году расейскім разьлікам быў зьбіты самалёт авіякампаніі „Malaysia Airlines“ Боінг 777».

Галоўнае ўпраўленьне выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны падае інфармацыю пра камандаваньне і асабісты склад дывізёіну, каб даць «магчымасьць міжнароднай супольнасьці пераканацца ў тым, што расейскія вайскоўцы бяруць удзел у баявых дзеяньнях на тэрыторыі Ўкраіны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG