Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія вайскоўцы ўдзельнічаюць у вучэньнях АДКБ паблізу межаў краінаў НАТО


Вучэньні АДКБ у Пскоўскай вобласьці, жнівень 2015 году
Вучэньні АДКБ у Пскоўскай вобласьці, жнівень 2015 году

Беларускія вайскоўцы накіраваліся да месца правядзеньня вучэньняў з Калектыўнымі сіламі апэратыўнага рэагаваньня (КСАР) АДКБ «Узаемадзеяньне — 2016», якія пройдуць 14-19 жніўня ў Пскоўскай вобласьці.

«Падчас вучэньняў будуць адпрацаваныя пытаньні плянаваньня сумеснай апэрацыі і арганізацыі кіраваньня кантынгентамі КСАР АДКБ падчас лякалізацыі ўзброенага канфлікту», — гаворыцца ў паведамленьні на сайце АДКБ.

Вучэньні пройдуць у Пскоўскай вобласьці пад кіраўніцтвам камандуючага войскамі Заходняй ваеннай акругі Ўзброеных сілаў РФ. У вучэньнях будуць удзельнічаць вайскоўцы Беларусі, Армэніі, Казахстана, Кыргызстана, Расеі і Таджыкістана.

«Ад беларускага боку ў вучэньні прымуць удзел апэратыўная група Міністэрства абароны, афіцэры, вызначаныя ў склад камандаваньня КСАР, падразьдзяленьні 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады сілаў спэцыяльных апэрацыяў Узброеных сілаў, прызначаныя ад Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь у склад КСАР АДКБ», — паведамляе прэс-служба Мінабароны Беларусі.

Пскоўская вобласьць, дзе будуць праходзіць вучэньні, мяжуе зь Беларусьсю, а таксама двума краінамі-чальцамі НАТО — Латвіяй і Эстоніяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG