Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва прымае на вучобу школьнікаў з Данбасу. Многія застаюцца назаўсёды


У Літве ўжо два гады працуе спэцпраграма для школьнікаў з найбольш пацярпелых раёнаў Данбасу. Старшаклясьнікі цэлы год жывуць і вучацца ў Вільні ня толькі паводле школьнай праграмы, але і вывучаючы літоўскую мову. Многія потым выказваюць жаданьне застацца ў краіне.

Праграма прыёму школьнікаў з Данбаса ў Літве стартавала адразу пасьля пачатку канфлікту на ўысходзе Ўкраіны. Яна праходзіць пад патранажам ураду Літвы, а ў Міністэрстве замежных спраў краіны запэўніваюць: школьнікаў будуць прымаць і далей.

«Літва хацела дапамагчы ўкраінскім дзецям з Данецкай і Луганскай абласьцей. Яны прыехалі сюды. Акрамя таго, што навучаліся ў школе, яны яшчэ і адпачывалі. Хлопцы былі ў летнім лягеры, займаліся футболам, адна дзяўчынка хацела стаць юрыстам, у яе была магчымасьць пагутарыць з міністрам юстыцыі. Мы плянуем працягнуць праект, ужо зьвярнуліся ў Мінадукацыі, чакаем адказу », - распавядае Мантвідас Бекяшус, намесьнік міністра замежных спраў Літвы.

Разам са школьнікамі з Украіны прыяжджаюць і іх пэдагогі. Яны кажуць, што знайшлі ў двух краінах шмат агульнага.

«У пачатку было страшна. Таму, што невядомасьць. Гэта выпрабаваньне, — распавядае Ганна, настаўніца рускай мовы і літаратуры. — Але ўжо праз месяц стала ўсё, як у роднай хаце. Вельмі шмат падобнага».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG