Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску рыхтуюцца новыя дамоўленасьці па Ўкраіне


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Рабочая група па пытаньнях бясьпекі ў Менску практычна дамовілася пра тыднёвы рэжым цішыні ў раёне станіцы Луганскай і Залатога, а таксама пра адвод войскаў зь лініі разьмежаваньня.

Пра гэта распавёў прадстаўнік украінскага боку ў падгрупе Яўген Марчук у эфіры «112-Украіна».

Марчук таксама паведаміў, што прадстаўнікі рабочай групы падрыхтавалі так званае рамачнае пагадненьне пра адвод сілаў і стварэньне двухкілямэтровай дыстанцыі паміж сіламі АТА і баевікамі:

«У нас практычна гатовае пагадненьне. Яно называецца Рамачнае рашэньне і тычыцца якраз адводу сілаў ад перадавой лініі на кілямэтар абодвума бакамі, то бок утвараецца двухкілямэтровая дыстанцыя. Мы дамовіліся, што ў аўторак паўторым абмеркаваньне з мэтай знайсьці кампраміс. Магчыма, гэта пройдзе ў рэжыме відэаканфэрэнцыі», — рэзюмаваў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG