Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску разьвіталіся з Паўлам Шараметам

У Менску ў храме Ўсіх Сьвятых адбылася цырымонія разьвітаньня зь беларускім журналістам Паўлам Шараметам, які быў забіты ў Кіеве 20 ліпеня.


Коратка

Цырымонія праходзіла ад 11.00 да 14.00. Пасьля гэтага Паўла Шарамета пахавалі побач з бацькам на Паўночных могілках.

13:14 23.7.2016

Дэпутат Вярхоўнай Рады, журналіст Мустафа Найем:

«Незалежна ад таго, хто стаіць за гэтым забойствам, відавочна, што яно накіравана супраць краіны. Цяпер самае вялікае супрацьстаяньне мы адчуваем з Расейскай Фэдэрацыяй. Я ня веру, што гэта мог зрабіць хтосьці ва Ўкраіне, я ня веру, што да гэтага могуць быць датычныя ўкраінскія ўлады, таму што гэта некіраваны крызіс, уваходзіць у такую гісторыю проста небясьпечна. Таму для мяне відавочна, што гэта выгадна той краіне, якая хоча, каб была дэстабілізаваная наша краіна. Незалежна ад таго, хто за гэтым стаіць, гэта выгадней за ўсё тым, хто сядзіць у Крамлі».

13:01 23.7.2016
Расейскі апазыцыянэр Ільля Яшын (справа) і журналіст і дэпутат Вярхоўнай Рады Мустафа Найем
Расейскі апазыцыянэр Ільля Яшын (справа) і журналіст і дэпутат Вярхоўнай Рады Мустафа Найем

Загрузіць яшчэ

Глядзець камэнтары (7)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG