Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 18 ліпеня: 165 гадоў Янку Лучыну, 80 год вайсковаму путчу Франка ў Гішпаніі


Падзеі і даты гэтага дня ў Беларус, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск. Акцыя «Тыдзень беларускай мовы» ў крамах спартовых дабавак VPLab Outlet (ГЦ “Карона”, пр. Незалежнасьці, 154; ГЦ “Карона”, вул. Каржанеўскага, 26). Пачатак а 10:00

Менск. Прэсавая канфэрэнцыя на тэму як беларусы ставяцца да захадаў, накіраваных на скарачэньня курэньня. Месца правядзеньня – Нацыянальны прэс-цэнтар (вул Кастрычніцкая, 5.) Пачатак а 12:00

Віцебск. Міжнародны фэстываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

Глыбокае, Віцебская вобл. Вішнёвы фэстываль.

У ГІСТОРЫІ

64 – у Рыме пачаўся «Вялікі рымскі пажар», які зьнішчыў амаль увесь горад.

1792 – перамога войска Тадэвуша Касьцюшкі над расейскай арміяй Міхаіла Кахоўскага пад Дубенкай.

1925 – першая публікацыя «Mein Kampf» Адольфа Гітлера.

1925 — у ЗША афіцыйна абвешчана, што жанчыны могуць быць кіроўцамі аўтамабіляў ня горшымі за мужчын

1936 – вайсковы путч Франка ў Гішпаніі, які ператварыўся ў трагічную трохгадовую грамадзянскую вайну.

1954 — уведзена сумеснае навучаньне ў школах СССР

1968 – лідэр чэскіх камуністаў Аляксандар Дубчак абвясьціў лёзунг «Сацыялізм з чалавечым абліччам».

1979 — другая Дамова аб абмежаваньні стратэгічных узбраеньняў між ЗША й СССР

У гэты дзень нарадзіліся:

1851 – Янка Лучына, беларускі паэт.

1906 – Сяргей Шутаў, беларускі краязнавец.

1909 – Андрэй Грамыка, савецкі палітычны і дзяржаўны дзяяч, дыплямат, міністар замежных справаў СССР і старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР.

1918 – Нэльсан Мандэла, прэзыдэнт ПАР, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру ў 1993 годзе.

ЦЫТАТА:

Ноч пануе, зор мільёны

Зіхацяць у вышыні.

Горад сьціх, даўно усьнёны,

Не гараць яго агні.

У акно глянь, дарагая!

Адгані спрасонак свой!

Бо тут з песьняю чакае

I з каханьнем любы твой.

Глянь, як зорачка міргае,

Вабным бліскае агнём!

Выйдзі! Вусны, дарагая,

Ў пацалунку мы зьліём!

Янка Лучына

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG