Колькасьць ахвяраў тэракту ў аэрапорце Стамбула дасягнула 42 чалавек, а колькасьць пацярпелых набліжаецца да 240.
Пра гэта паведамляе турэцкая газэта Milliyet са спасылкай на канцылярыю губэрнатара горада.
Праз больш чым суткі з моманту атакі адказнасьць за яе не ўзяла ніводная арганізацыя.
Паводле дадзеных выданьня, сярод загінулых пры нападзе траіх тэрарыстаў-сьмяротнікаў на будынак міжнароднага тэрмінала аэрапорта ўжо налічваецца 13 замежнікаў. Пацярпелымі лічацца 238 чалавек. 109 з 239 шпіталізаваных выпісалі, жыцьцё аднаго чалавека лекарам выратаваць не ўдалося.
Вядома, што сярод пацярпелых ёсьць адзін грамадзянін Расеі, беларусаў сярод пацярпелых няма.
Экспэрт у сфэры турызму Лілія Кобзік лічыць, што тэракт можа прывесьці да падзеньня попыту на турыстычныя паездкі беларусаў у Турцыю.