Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт распавёў падрабязнасьці справы Джона Сільвэра: яму пагражае да 5 год


Зьняволены актывіст Эдуард Пальчыс, вядомы як Jhon Silver, стваральнік блога 1863x
Зьняволены актывіст Эдуард Пальчыс, вядомы як Jhon Silver, стваральнік блога 1863x

Прэс-сакратар Сьледчага камітэту Юлія Ганчарова паведаміла Свабодзе, што цяпер працягваецца расьсьледаваньне крымінальнай справы ў дачыненьні Эдуарда Пальчыса — стваральніка блога 1863x, больш вядомага як Jhon Silver.

Паведамляецца, што ўпраўленьнем Сьледчага камітэту па Менску расьсьледуецца крымінальная справа ў дачыненьні да 25-гадовага ўраджэнца Гарадзенскай вобласьці паводле ч. 1 арт. 130 (распальваньне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасьці або розьні) і ч. 2 арт. 343 (распаўсюджваньне парнаграфічных матэрыялаў) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

За «распальваньне варожасьці» Пальчысу пагражае арышт на тэрмін да 6 месяцаў ці абмежаваньне альбо пазбаўленьне волі на тэрмін да 5 год. За «распаўсюд парнаграфіі» — пазбаўленьне волі на тэрмін ад двух да чатырох год.

«Вызначана, што падсьледны, зьяўляючыся адміністратарам сайта www.1863x.com, разьмяшчаў на ім матэрыялы, якія ўтрымліваюць прыкметы распальваньня нацыянальнай варожасьці або розьні, а таксама выявы парнаграфічнага зьместу. Гэта пацьвярджаецца вынікамі праведзеных экспэртызаў», — паведамілі ў СК.

Як адзначаюць у прэс-службе СК, першапачаткова да Пальчыса была ўжытая мера стрыманьня ў выглядзе падпіскі аб нявыезьдзе і належных паводзінах.

«Аднак абвінавачваны вырашыў схавацца ад крымінальнага перасьледу і ў кастрычніку 2015 году выехаў за межы Рэспублікі Беларусь. У гэтай сувязі ён быў аб’яўлены ў міждзяржаўны вышук. У гэты час расьсьледаваньне крымінальнай справы працягваецца, мужчына экстрадаваны з тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі, да яго ўжытая мера стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту», — паведаміла Радыё Свабода Юлія Ганчарова.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG