Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На цыгарэтных пачках зьявяцца страшныя малюнкі па-беларуску


На цыгарэтных пачках зьявяцца страшныя малюнкі з подпісамі па беларуску. Пра гэта паведаміла загадчыца рэдакцыйна-выдавецкім аддзелам менскага гарадзкога цэнтра здароўя Аляксандра Лагун.

«Малюнкі з выявай нэгатыўных наступстваў курэньня (гангрэна, наватворы, сьлепата, інфаркт і іншыя) будуць суправаджаць надпісы на беларускай мове. З цыгарэтных пачкаў зьнікне інфармацыя пра ўтрыманьне смол, нікатыну і іншых рэчываў. Гэта зроблена для таго, каб ня ўводзіць спажыўца ў зман. Бо многія лічаць, што „лёгкія“ цыгарэты робяць меншую шкоду здароўю. Гэта памылковая выснова», — сказала тэлеканалу ОНТ Аляксандра Лагун.

Малюнкі пра наступствы курэньня будуць друкавацца на абодвух баках пачку і зоймуць палову плошчы. Малюнкі поўнасьцю заменяць на пачках надпісы пра шкоду курэньня цягам году.

Новыя патрабаваньні да пакункаў і маркіроўкі тытунёвых вырабаў прапісаны ў тэхрэглямэнце Мытнага саюзу, паведамляе tut.by.

Такия ж правілы і патрабаваньні ўступили ў сілу і ў эўрапейскім зьвязе. У краінах, якія падобнага роду падвойнае папярэджаньне пра шкоду здароўю ўжо ўвялі, зьявілася і першая статыстыка, якая адлюстроўвае іх эфэктыўнасьць. Пад узьдзеяньнем візуальнай антытытунёвай рэклямы з цыгарэтамі скончыла каля 2-3% курцоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG