Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзэнтацыя кнігі «Алексіевіч на Свабодзе» ў Палацы Рэспублікі

Першая сустрэча Сьвятланы Алексіевіч у Менску пасьля атрыманьня Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 2015 году. Радыё Свабода вяла жывую трансьляцыю

14 красавіка Радыё Свабода і Саюз беларускіх пісьменьнікаў правялі ўрачыстую прэзэнтацыю кнігі «Алексіевіч на Свабодзе» ў малой залі Палаца Рэспублікі. Удзел у імпрэзе ўзяла сама Сьвятлана Алексіевіч. Радыё Свабода вяло жывую трансьляцыю.

«Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе» — кніга з сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.

18:20 14.4.2016

18:08 14.4.2016

17:58 14.4.2016

Алексіевіч згадвае, што ўкраінскі прэзыдэнт хацеў зь ёй сустрэцца (ня змог, бо быў у Японіі), нямецкі прэзыдэнт зь ёй сустрэўся. А наш — не

17:57 14.4.2016

Алексіевіч: «Вайна на Данбасе працягваецца. Расея ня хоча губляць Украіну. Але народ украінскі, нягледзячы на тое, што апрануты бядней за нас, скіраваны ў будучыню. Але украінскі народ не пагаджаецца, што там ідзе грамадзянская вайна. Кажуць: "Без Расеі мы б усё самі даўно вырашылі"».

17:56 14.4.2016

Задаюць пытаньні прысутныя. На філязофскія пытаньні журналіста Зьмітра Лукашука з "Эўрарадыё", чаму кнігі Алексіевіч каштуюць дорага і ці варта было таго ўсё тое, што адбылося ва Ўкраіне, Сьвятлана адказала: «Калі б я ведала адказы на гэтыя пытаньні, я б была лідэрам нацыі»

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG