Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня Рады адмовіўся ўзначаліць урад Украіны


Сьпікер Вярхоўнай Рады Ўладзімір Гройсман
Сьпікер Вярхоўнай Рады Ўладзімір Гройсман

Прычынай адмовы называюць тое, што не былі выкананыя ўмовы Гройсмана па прапанаваных ім кандыдатурах.

Сьпікер Вярхоўнай Рады Ўладзімір Гройсман адмовіўся ўзначаліць урад Украіны.

Пра гэта «Украінскай праўдзе» паведаміў дэпутат Мустафа Найем. Паводле яго слоў, цяперашні старшыня парлямэнта не захацеў пераходзіць на працу ва ўрад з-за таго, што ў працэсе перамоваў не былі выкананыя ўмовы па прапанаваных ім кандыдатурах.

Раней зьявіліся паведамленьні, што фракцыі «Блёка Пятра Парашэнкі» і «Народнага фронту» не прыйшлі да згоды з кандыдатам на пасаду прэм’ера Гройсманом па складзе кабінэта.

Таксама ў панядзелак стала вядома, што адэскі губэрнатар Міхаіл Саакашвілі звярнуўся да прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі з патрабаваньнем сфармаваць урад народнага даверу пасьля адкрытага абмеркаваньня.

«Ніводнае абяцаньне рэформаў, дадзенае пасьля Майдану, выканана не было. Нас усіх водзяць за нос», - прыводзіць словы Саакашвілі выданьне. Палітык падкрэсьлівае, што звальненьне прэм’ер-міністра Арсенія Яцанюка не зьяўляецца рашэньнем праблемы карупцыі ва Ўкраіне. «Праблема ня толькі ў Яцанюку. Праблема ў падыходзе прэзыдэнта Ўкраіны да працэсу ўнутры краіны», - лічыць адэскі губэрнатар.

Міхаіл Саакашвілі таксама заявіў, што цэнтральныя ўлады перашкаджаюць працэсам рэфармаваньня ў Адэскай вобласьці.

Паводле яго слоў, калі на працягу бліжэйшых дзён ня будуць звольненыя карупцыянеры, і ня будзе сфарміраваны празрысты ўрад, то ўсе рэфарматары, у тым ліку адэскія, павінны сыйсьці з улады, перадае агенцтва УНП.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG