Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алексіевіч у Менску рыхтуюць цёплую сустрэчу


Сьвятлана Алексіевіч
Сьвятлана Алексіевіч

У сацыяльных сетках заклікаюць сабрацца заўтра ў Нацыянальным аэрапорце «Менск» для сустрэчы першай беларускай нобэлеўскай ляўрэаткі. Час прылёту самалёта са Стакгольму —16.35.

Пад лёзунгам «Цёплая сустрэча Сьвятланы Алексіевіч» у Фэйсбуку арганізоўваюць спатканьне Сьвятланы Алексіевіч у аэрапорце Менск-2.

«У аўторак і чацьвер БЕЛАРУСЬ пачулі ва ўсім Сьвеце! Голасам БЕЛАРУСІ стала Сьвятлана Алексіевіч. Сьвятлана — Чалавек-эпоха, якога ігнаруе беларуская ўлада, таму мы наўрад ці дачакаемся афіцыйнай сустрэчы Алексіевіч пасьля яе вяртаньня са Швэцыі ў Беларусь. Аднак, нам нічога не перашкаджае праявіць ініцыятыву і самастойна арганізаваць ЦЁПЛУЮ СУСТРЭЧУ НОБЭЛЕЎСКАГА ЛЯЎРЭАТА», — заклікаюць арганізатары акцыі.

Сьвятлана Алексіевіч прылятае ў Менск 15 сьнежня ў 16.35. Нумар рэйсу кампаніі Belavia — В2 0856.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG