Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эквадор і Швэцыя дамовіліся аб допыце Асанжа на тэрыторыі амбасады


Джуліян Асанж
Джуліян Асанж

Эквадор і Швэцыя дамовіліся наконт допыту Джуліяна Асанжа ў эквадорскай амбасадзе ў Лёндане, дзе ён хаваецца ўжо тры гады, перадае Reuters са спасылкай на паведамленьне МЗС Эквадору. Заснавальнік WikiLeaks не выходзіць з амбасады, баючыся экстрадыцыі ў ЗША.

Дакумэнт быў падпісаны ў сталіцы Эквадору пасьля шасьці месяцаў перамоваў.

Асанжа затрымалі ў Лёндане ў сьнежні 2010 году на запыт швэдзкіх праваахоўных органаў, якія настойваюць на выдачы па справе аб згвалтаваньні. 30 траўня 2012 году Вярхоўны суд Вялікабрытаніі пасьля азнаямленьня з матэрыяламі справы паведаміў, што нейкіх перашкод для выдачы Асанжа швэдзкім уладам няма. Суд пацьвердзіў сваё рашэньне 14 чэрвеня таго самага году. Сам Асанж увесь гэты час адмаўляў якое-небудзь дачыненьне да злачынстваў на сэксуальнай глебе.

У чэрвені 2012 году стала вядома, што Асанж прыйшоў у амбасаду Эквадору ў Лёндане і зьвярнуўся да эквадорскіх уладаў з заявай аб прадастаўленьні яму палітычнага прытулку з-за боязі яго экстрадыцыі швэдзкімі ўладамі ў ЗША ў сувязі зь яго дзейнасьцю ў WikiLeaks.

У жніўні 2015 году скончыўся тэрмін даўнасьці па трох з чатырох эпізодаў, у якіх яго падазравалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG