Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузія абвінаваціла Расею ў паўзучай анэксіі яе тэрыторыяў


Пратэстоўца трымае плякат "Стоп расейскай акупацыі" падчас антырасейскай акцыі ля мяжы паміж грузінскай сэпаратысцкай Паўднёвай Асэтыяй і Грузіяй,14 ліпеня 2015 году
Пратэстоўца трымае плякат "Стоп расейскай акупацыі" падчас антырасейскай акцыі ля мяжы паміж грузінскай сэпаратысцкай Паўднёвай Асэтыяй і Грузіяй,14 ліпеня 2015 году

Сталае прадстаўніцтва Грузіі ў ААН перадало генэральнаму сакратару і старшыні Рады Бясьпекі ААН заяву грузінскага МЗС у сувязі з пагадненьнем паміж Расеяй і «яе акупацыйным рэжымам у Сухумі» аб стварэньні аб’яднанай групоўкі ўзброеных сілаў ад 26 лістапада.

Тбілісі адзначае, што абхаскі рэгіён ўяўляе сабой неад’емную частку Грузіі і не зьяўляецца самастойным суб’ектам міжнароднага права, таму спроба заключыць з Абхазіяй падобнае «пагадненьне» зьяўляецца «грубым парушэньнем міжнароднага права і незаконным актам, якія ня маюць прававых наступстваў».

МЗС Грузіі назваў гэты крок чарговай правакацыяй з боку Расеі, якая «стварае пагрозу для бясьпекі Грузіі і рэгіёну ў цэлым». Больш за тое, гэта «пагадненьне» служыць новым доказам правядзеньня Расеяй «палітыкі паўзучай анэксіі акупаваных грузінскіх тэрыторыяў, парушаючы тым самым сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Грузіі».

Такім чынам, Расея зноў парушыла ўмовы пагадненьня аб спыненьні агню ад 12 жніўня 2008 году, пры гэтым «у акупаваных рэгіёнах няма міжнародных мэханізмаў, і Расея адмаўляецца браць на сябе абавязацельства аб неўжываньні сілы», — падкрэсьлівае Тбілісі.

МЗС Грузіі заклікаў міжнародную супольнасьць даць належную ацэнку «незаконным дзеяньням Расеі» і прыняць адпаведныя меры з мэтай «недапушчэньня далейшага абвастрэньня» абстаноўкі ў рэгіёне, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG