Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 24 лістапада: Гадавіна рэфэрэндуму 1996 году аб зьменах Канстытуцыі ў Беларусі


Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Фота дня:

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.


Афіша:

Менск, адкрыцьцё міжнароднай прамысловай выставы Expo-Russia-Belarus 2015.

Масква, Вярхоўны суд Расеі разгледзіць апэляцыйныя скаргі на прысуд украінскаму рэжысёру Алегу Сянцову і яго паплечніку
Аляксандру Кольчанку.

Вашынгтон, перамовы прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянда з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам.

А зараз — пра падзеі і людзей, якія ў гэты дзень пакінулі сьлед у гісторыі.

У гісторыі:

1729 — езуіты заснавалі Пінскую друкарню.

1793 — «Марсэльеза» абраная гімнам Францыі.

1859 — выйшла ў сьвет кніга Чарльза Дарвіна «Аб паходжаньні відаў» з выкладаньнем тэорыі эвалюцыі жывёльнага сьвету.

1934 — прэзыдэнту Турэцкай Рэспублікі Мустафу Кемаль-пашу нададзены ганаровы тытул «Атацюрк» («бацька туркаў»).

1963 — Меркаваны забойца прэзыдэнта Джона Кенэдзі Лі Гарві Освальд забіты Джэкам Рубі ў будынку паліцыі Даласу.

1996 — адбыўся рэфэрэндум, ініцыяваны прэзыдэнтам Лукашэнкам, па ўнясеньні зьменаў у Канстытуцыю, пра права прыватнай ўласнасьці на зямлю і пра перанос Дня незалежнасьці на 3 ліпеня.

1997 — уладамі Беларусі закрытая газэта «Свабода».

2011 — вынесены прысуд старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесю Бяляцкаму — 4,5 гады зьняволеньня паводле абвінавачаньня ва ўтойваньні прыбыткаў з-за мяжы. Алесь Бяляцкі сваёй віны не прызнаў і патлумачыў суду, што атрыманыя грошы ішлі на дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій. Алесь Бяляцкі быў вызвалены ў чэрвені 2014 году.

У гэты дзень нарадзіліся:

1632 — Бэнэдыкт Сьпіноза, нідэрляндзкі філёзаф.

1714 — Томаш Жэброўскі, беларускі архітэктар, асноўныя працы: езуіцкі касьцёл у Бабруйску, будынак езуіцкага калегіюма ў Жодзішках, касьцёл св. Ігната і калегіюм у Вільні

1864 — Анры Тулюз-Лятрэк, францускі мастак.

1888 — Дэйл Карнэгі, амэрыканскі псыхоляг.

1889 — Зальман Шазар, ізраільскі грамадзкі дзяяч, трэці прэзыдэнт Ізраілю.

1905 — Леў Любімаў, беларускі дырыжор, народны артыст БССР

1916 — Георгій Бенедыктаў, заслужаны архітэктар БССР, асноўныя працы ў Менску: будынак Белдзяржфілармоніі, Палац культуры Мінскага трактарнага завода, Музэй гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

1943 — Віктар Сідзяк, беларускі фэхтавальшчык, чэмпіён Алімпійскіх гульняў у Мэхіка і Мюнхэне, пяціразовы чэмпіён сьвету.

Цытата:

Асабіста я люблю суніцы з вяршкамі, але рыба чамусьці аддае перавагу чарвякам. Вось чаму, калі я іду на рыбалку, я думаю не пра тое, што люблю я, а пра тое, што любіць рыба.

Дэйл Карнэгі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG