Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына: для назіраньня за экстрэмістамі патрэбныя тысячы паліцыянтаў


У Нямеччыне больш за тры чвэрці грамадзян лічаць, што асобы, падазраваныя ў магчымасьці зрабіць тэрарыстычныя акты, павінны знаходзіцца пад «пастаянным» наглядам паліцыі.

Пра гэта сьведчаць вынікі апытаньня грамадзкай думкі, апублікаваныя інстытутам Emnid ў нядзелю. Дваццаць адсоткаў насельніцтва ня згодныя з такімі прапановамі.

Улады ФРН да цяперашняга часу выявілі прыблізна адну тысячу чалавек, якіх можна прылічыць да патэнцыйных прыхільнікаў ісламісцкіх «тэрарыстычных» групаў. Паліцыя лічыць, што 420 чалавек з гэтай тысячы складаюць «групу падвышанай рызыкі».

Дасьледчыкі, якія праводзілі апытаньне, прыйшлі да высновы, што для кругласутачнага назіраньняў за гэтымі «патэнцыйнымі тэрарыстамі» спатрэбяцца 17 тысяч супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG