Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве пратэстуюць супраць фальсыфікацыяў мясцовых выбараў


Каля тысячы актывістаў сабраліся пад будынкам Цэнтральнае Выбарчае Камісіі у Кіеве пасьля таго, як у горадзе Крывы Рог сілы паліцыі спрабавалі разагнаць шматлюдны пратэст супраць фальсыфікацыяў.

Актывісты больш як 650-тысячнага горада другі дзень пратэстуюць супраць фальсыфікацыяў, якія — на іх думку — адбыліся у горадзе на карысьць аднапартыйца Януковіча і папярэдняга гарадзкога кіраўніка Юрыя Вілкула. Яны зьвяртаюць увагу на анамальна высокую яўку у адным з раёнаў горада, дзякуючы якой Вілкул атрымаў перавагу ў прыкладна 700 галасоў.

Не прызнаў сваю паразу і апанэнт Вілкулы — кандыдат ад партыі «Самопоміч» Юры Мілабог.

Каля трох тысячаў крыварожцаў стаялі перад мясцовай выбарчай камісіяй усю ноч. Спроба паліцыі ціснуць на маніфэстантаў, каб прыпыніць пратэст была беспасьпяховай. Зраніцы ў інтэрнэце прагучалі заклікі да кіяўлян падтрымаць актывістаў Крывога Рога.

Як паведамелі народныя дэпутаты, якія вырушылі на перамовы да ЦВК, старшыня ўстановы зьнік, давялося размаўляць з намесьнікам. Яны паабяцалі, што калі ні кіраўнікі ЦВК, ні прэзыдэнт Украіны не адрэагуюць на факты фальсыфікацыяў — давядзецца арганізоўваць больш маштабныя пратэсты каб абараніць ідэалы Рэвалюцыі Годнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG