Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Санкцыі супраць Менску трэба аднавіць, калі ня зьменіцца выбарчы працэс — сэнатар ЗША


Сэнатар Бэнджамін Кардзін лічыць, што прыпыненыя ўрадам ЗША санкцыі супраць дзевяці беларускіх кампаній трэба будзе аднавіць, калі ў Беларусі не адбудзецца дэмакратызацыі выбарчага працэсу.

Пра гэта, спасылаючыся на нядаўнія кансультацыі з актывістамі праваабарончага руху, сэнатар Кардзін напісаў у лісьце памочніку дзяржсакратара ЗША па пытаньнях Эўропы і Эўразіі Вікторыі Нуланд.

Паводле Кардзіна, у беларускім выбарчым працэсе патрэбныя: справядлівы і празрысты падлік галасоў; свабодны і справядлівы доступ да СМІ падчас выбарчай кампаніі; уключэньне прадстаўнікоў ўсіх кандыдатаў у выбарчыя камісіі; поўны доступ айчынных і замежных назіральнікаў да ўсіх этапаў выбарчага працэсу, уключна з падлікам галасоў; дазвольны прынцып рэгістрацыі арганізацый грамадзянскай супольнасьці.

Бэнджамін (Бэн) Кардзін (нар. 1943) зьяўляецца сэнатарам-дэмакратам ад штату Мэрылэнд. У 2006 годзе стаў старшынёй Хэльсынскай камісіі ЗША. У 1989-2007 быў кангрэсмэнам у Палаце прадстаўнікоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG