Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяраў тэрарызму ў 2014 перавысіла 32 тысячы. Гэта на 80% больш, чым у 2013


Гэта на 80% больш, чым у 2013 годзе. Колькасьць ахвяраў тэрарызму ў 2014 годзе склала 32658 чалавек. Гэта ў дзевяць разоў больш, чым у пачатку ХХІ стагодзьдзя. Такія дадзеныя прыводзяцца ў дасьледаваньні «Глябальны рэйтынг тэрарызму», апублікаваным у аўторак Інстытутам эканомікі і міру, які базуецца ў Аўстрыі.

78% ад агульнай колькасьці сьмерцяў прыпала на Аўганістан, Ірак, Нігерыю, Пакістан і Сырыю.

Больш за палову — 51% — загінулых у 2014 годзе ад тэрарызму — гэта ахвяры нападаў, учыненых экстрэмісцкімі арганізацыямі «Ісламская дзяржава» i «Бока Харам». Апошняя групоўка дзейнічае ў асноўным у Нігерыі.

Агулам у сьвеце ў 2014 годзе налічвалася 67 краінаў, у якіх у тэрактах загінуў хаця б адзін чалавек. Гэта на 8 больш, чым годам раней. На думку заснавальніка аналітычнага цэнтру Інстытут эканомікі і міру Стыва Кілелеа, тэрарызм набірае абароты беспрэцэдэнтнымі тэмпамі.

Эканамічныя страты ад тэрактаў экспэрты інстытуту ацанілі ў 53 мільярды даляраў.

У дакладзе аналізуецца сытуацыя ў 162 краінах, у якіх пражывае больш за 99% насельніцтва Зямлі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG