Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цягам гадзіны была заблякаваная вуліца Даўгабродзкая, на месца прыбылі сапёры


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Каля адной з кавярняў на вуліцы Даўгабродскай у Менску працавалі сапёры. Трывогу аднаго з мінакоў выклікаў падазроны цёмны пакунак, які ляжаў на вуліцы, паведамляе minsknews.by

На месца прыбылі сапёры, а ўчастак вуліцы, дзе знаходзіўся сумнеўны прадмет, ачапілі.

Як паведаміла карэспандэнту агенцтва «Минск-Новости» прэс-афіцэр Партызанскага РАУС Натальля Ганусевіч, выявілася, што «валіза» — гэта нішто іншае, як кардонная скрыначка, абкручаная ў поліэтылен. Знаходка не ўяўляе небясьпекі.

У Беларусі цэлая хваля фальшывых мінаваньняў. У пятніцу 13 лістапада, напярэдадні шэрагу тэрактаў у Парыжы, у Менску часова зачынілі станцыю метро «Магілёўская» і выклікалі туды сапёраў. Іх дапамога спатрэбілася таксама днём раней у Салігорску і Наваельні, дзе шукалі выбуховыя прылады ў краме і на камбінаце хлебапрадуктаў.

31 кастрычніка над Эгіптам пацярпеў крушэньне расейскі самалёт A321. У выніку авіякатастрофы загінулі 224 асобы. З сабраных доказаў вынікае, што гэта быў тэракт. Адказнасьць за яго ўзяла на сябе «Ісламская дзяржава».

Прадстаўнікі тэрарыстычнай арганізацыі паабяцалі таксама праз новыя тэракты адпомсьціць Расеі за ўдзел у канфлікце ў Сырыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG