Папярэднія афіцыйныя вынікі парлямэнцкіх выбараў у Харватыі сьведчаць пра перамогу кансэрватыўнай апазыцыі над уладнай кааліцыяй на чале з Сацыял-дэмакратычнай партыяй прэм’ер-міністра Зорана Мілановіча.
Паводле дадзеных пасьля падліку 15% галасоў кансэрватыўны Харвацкі дэмакратычны саюз атрымлівае 63 месцы ў парлямэнце, які складаецца з 151 дэпутата. Яшчэ 52 месяца будзе мець цяпер кіроўная кааліцыя, сьпіс незалежных кандыдатаў «Мост» набывае 17 мандатаў.
Цяперашнія парлямэнцкія выбары ў Харватыі сталіся першымі пасьля далучэньня краіны да Эўразьвязу ў 2013 годзе. Аналітыкі разглядалі гэтае галасаваньне як своеасаблівы рэфэрэндум харватаў аб здольнасьці ўраду Мілановіча справіцца з крызісам з уцекачамі. Для пераважнай большасьці мігрантаў з Блізкага Ўсходу Харватыя зьяўляецца транзытнай краінай на шляху да больш багатых дзяржаў ЭЗ.